Музычная забава "Восень на Беларусі"

23.11.2022

   У рамках выканання першай гадавой задачы " Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю праз розныя віды дзейнасці» музычны кіраўнік Байбак Галіна Аляксандраўна правяла забаву для дзяцей сярэдняй групы «Восень на Беларусі».

   Праграмныя задачы: далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі музычна-гульнёвай дзейнасці; фарміраваць цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы і мызыкі, культуры беларускага народа;выхоўваць пачуццё любові і павагі да роднага краю.

  Музычная зала была афармлена ў выглядзе беларускай хаткі.

  Гаспадары Лявон і Лявоніха запрасілі к сабе ў госці дзяцей, якія прадэманстравалі свае творчыя таленты:

- Спявалі песні “Родная Беларусь” (сл. А. Лампіцкая, муз. І. Глушакова), “Залатая восень” (А. Рэмізоўская), “Хмаркі- капрызулькі” (Я. Жабко).

-Чыталі вершы пра нашу краіну Беларусь.

- Вадзілі карагод “Ураджайны карагод” (сл. і муз. І. Саўчук).

- Гулялі ў гульню “Бульба”.

-Танцавалі з асеннімі лісцікамі, “Польку- Янку”.

  А яшчэ ў госці завітала Восень, якая таксама забаўлялася з дзецьмі і на прыканцы забавы пачаставала яблыкамі.

  Забава атрымалася цікавай, насычанай і вясёлай.

поделиться в: