Музычная забава «Мая Радзiма – Беларусь»

20.06.2022

 

Сёння для выхаванцаў старэйшых груп прайшла музычная забава «Мая Радзiма – Беларусь». 

Любоў да Радзімы, пачуццё нацыянальнага гонару не ўзнікае само па сабе, яно паступова фармуецца з самага ранняга дзяцінства. Разуменне Радзімы ў дашкольнікаў звязана з адчуваннем роднага краю, зямлі, на якой нарадзіўся і рос, з канкрэтнымі ўяўленнямі пра тое, што блізка і дорага – з любоўю да бацькоў, сваім блізкім, свайму дому, да бліжэйшага атачэння - родных месцах. Паступова дзіця знаёміцца з дзіцячым садам, сваёй вуліцай, горадам, а затым і з краінай, яе сталіцай.

        Дзецi з задавальненнем выконвалі заданні, спявалi песню пра сваю малую Радзiму - «Горад мой», пагулялi ў гульнi: «Знаўцы роднага краю», «Працягнi прыказку», «Гарлачык», «Бульба». Для выхаванцаў  важна любіць сваю сям'ю, свой родны горад, сябраваць з аднагодкамі, ганарыцца сваёй Радзімай, у тым ліку і яе дзяржаўнымі сімваламі, пра якiя выхаванцы рассказалi вершы, паслухалi гiмн, так як азнаямленне з найважнейшымі дзяржаўнымі сімваламі традыцыйна ўваходзіць у змест патрыятычнага выхавання дашкольнікаў.

    Дадзеная дзейнасць выхоўвае ў дзяцей любоў да Радзімы, пачуццё гонару за свой родны край.

     Выхаванцы паказалі сябе сапраўднымі грамадзянамі Беларусі.