"Каляда, калядзіца, прыходзь весяліцца!"

13.01.2022

   Калядныя святы не толькі прыносяць радасць, але і даюць магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

  Традыцыйна  ў нашай ўстанове пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў Байбак Г. А., Равенька Л. В. прайшло фальклорнае свята  "Каляда, калядзіца, прыходзь весяліцца!".  Напярэдадні свята выхаванцы дзіцячага садка развучвалі песні-калядкі, заклічкі, вершы, загадкі.

Дзеці  апраналсіся ў строі жывёл, казачных персанажаў і адпраўляліся калядаваць.  Наша "Каляда" была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, загадкамі і карагодамі. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел.  Свята прыемна ўразіла дзяцей і дарослых. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад радасці на цэлы год.