Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

 

    На працягу тыдня з 19 па 23 верасня ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі калыханкі, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці і шмат іншага.        

   У панядзелак выхаванцы  падарожнічалі «Па старонках роднай мовы» з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

   У аўторак адбыўся дзень беларускай гульні “Пагуляем разам”. Нашы выхаванцы з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні “Вузельчык”, “У мядзведзя ў бары”, “Грушка”, “Гарачы блін”, “Пасадка бульбы”, рухомыя гульні на вуліцы “Жабкі і бусел”, “Раўчук”,  Сонейка і дожджык”і іншыя.

   Наведванне выхаванцамi ў сераду этнаграфічнага музея таксама садзейнічала фарміраванню ў дзяцей каштоўнага стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі да авалодання ёю.

   У чацвер праходзіў “Паэтычны вернісаж”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы старэйшых груп. Гэта спрыяла далучэнню дзяцей да багацця беларускай мовы, фарміраванню каштоўных адносін да яе, развіццю моўных здольнасцей, выхаванню паважлівых адносін да роднай мовы.

Ссылки:

https://drive.google.com/file/d/1NkbnUxFZP4qEa-ZmUoglWy_bm9Khjk2x/view?usp=sharing 

 https://drive.google.com/file/d/1Lyq7ahaFi2kKYH1M1gfnzdmgdbeqweCs/view?usp=sharing 

https://drive.google.com/file/d/1k-A0pZMg7jVxf4CvRk2xAXsoZ8_TGVZD/view?usp=sharing 

https://drive.google.com/file/d/1d5glsdTwL0LOabjM-Zi93ZrxeFkSzeOa/view?usp=sharing 

https://drive.google.com/file/d/14obzIyPCrmZkCFD_Y3NEpxhBcO4lPg9W/view?usp=sharing  

   У пятніцу на занятку “Мы-ганчары” дзеці змаглі пазнаёміцца з працай ганчара, узбагаціць веды пра беларускія гліняныя вырабы, выляпіць  прадметы з гліны сваімі рукамі. Гэта спрыяла  выхаванню беражлівых адносінаў да рэчаў нашай спадчыны.

   Вынiк мерапрыемстваў - добры настрой i валоданне роднай мовай на дастатковым узроўні.